10 студзеня 2024 года ў дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа 4 г.Магілева» ў рамках правядзення тыдня гуманітарных дысцыплін была праведзена гадзіна займальнай граматыкі “Залацінкі роднай мовы”. У ёй прынялі ўдзел вучні 7″А» класа. Дзеці спаборнічалі ў веданні арфаграфічных і лексічных нормаў, разгадвалі загадкі і тлумачылі значэнне фразеалагізмаў. У выніку перамагла каманда «Васількі». Віншую пераможцаў! Настаўнік беларускай мовы Грышанава Т.В.
Опубликовано Январь 11, 2024 school4