Усе дзеці ведаюць, што ў тыдні 7 дзён. А чым чацвёрты дзень адрозніваецца ад астатніх? Ну, зразумела ж, чацвер – гэта дзень роднай мовы!
Куточак роднай зямлі ёсць у ГПД 1«Б» класа. Дзеці вывучаюць родную мову праз чытанне казак, вершаў, знаёмяцца з творамі знакамітых пісменнікаў, а яшчэ – праз дзейнасць. Самі пасадзілі і цыбулю, і фасолю, і перчык. Прыйдзе час, і суніцы зацвітуць.
Вось такая вясна ўвосень. Проста цуд!
изображения не найдены
Выхавацель ГПД дзяржаўнай установы адукацыі
“Сярэдняя школа № 4 г. Магілёва” Кароткіна І.В.