ВУЧЫМСЯ РАЗМАЎЛЯЦЬ ПА-БЕЛАРУСКУ РАЗАМ
Чаму ў нашай мове такія літары?
СПО́ДАК
(назоўнік, мужчынскі род)
⠀
Невялікая талерка з паднятымі берагамі, на якую ставіцца кубак або шклянка.
⠀
🔸— Распранайцеся ж ды сядайце за стол, — звярнулася гаспадыня да госця, а сама расстаўляла шклянкі і сподкі, увіхаючыся каля стала. (Колас).
🔸— Мы зробім яму з гэтых дошак будку і будзем карміць кожны дзень, — гаварыў Андрэй, тыцкаючы сабачку носам у сподак з малаком. (Ваданосаў).
🔸Неўзабаве Ганна Карпаўна прынесла з кухні патэльню з яечняй, бохан хлеба і сунічнае варэнне на сподку. (Сіняўскі).
КІРО́ЎЦА
(назоўнік | мужчынскі род)
⠀
Чалавек, які кіруе якім-небудзь транспартным сродкам.
⠀
📍Чаму не «вадзіцель»? На гэтае пытанне адказвае Юрась Бабіч, кандыдат філалагічных навук (прыводзім даслоўна):
⠀
«🔸Тут важна ўсвядоміць адрозненне ў спосабе мыслення паміж носьбітамі беларускай і рускай моў і культур. Для прадстаўніка рускай культуры абсалютна нармальна гучаць канструкцыі “водить автомобиль”, “водить грузовик”, “водить машину”. Таму і адпаведны назоўнік – водитель – бачыцца цалкам лагічным, утвораны паводле ўсіх моўных законаў. У нас жа, носьбітаў беларускай культуры, на ўзроўні падсвядомасці замацаванае разуменне, што аўтамабілем (машынай, грузавіком) можна толькі кіраваць.
⠀
🔸Дзеяслоў жа вадзіць мае ў нас зусім іншае значэнне: дапамагаць ісці (вадзіць дзіця за руку), хадзіць з кім-небудзь і паказваць што-небудзь (вадзілі госця ў тэатр), рухаць чым-небудзь па паверхні чаго-небудзь (вадзіць алоўкам па паперы) або ўжываецца ў складзе ўстойлівых спалучэнняў кшталту вадзіць за нос.
⠀
🔸Зыходзячы з таго, што любым транспартным сродкам можна толькі кіраваць (а не вадзіць яго), у беларускай мове і замацаваўся назоўнік кіроўца.
⠀
🔸Варта адзначыць, што цяпер у нашай мове назіраецца выразная тэндэнцыя да паступовага пашырэння падобных дэрыватаў. Усё часцей ужываюцца словы бізнэсоўца, моўца і інш.
⠀
🔸Такім чынам, у беларускай мове варта выкарыстоўваць спалучэнні, напрыклад, кіроўца таксі, кіроўца грузавіка або кіроўца-прафесіянал, а не ўжываць у якасці асноўнага кампанента відавочны русізм вадзіцель.
Як сказаць па-беларуску «ГОРЕ МНЕ!»?
🔸Авохці мне!
📍»Авохці! Авой! Вох!» — а гэтак можна сказаць па-беларуску, замест звыклага нам «Ах!».
ЛІПЕ́ЦЬ
(дзеяслоў, незакончанае трыванне)
1. Ледзь-ледзь трымацца (пра каго-, што-н.).
🔸У акуратна зрубленай клеці ледзь ліпяць на адной завесе — вось-вось упадуць — перакошаныя дзверы. (Лынькоў).
🔸Каплічка, здавалася, ледзь ліпела і гатова была кожную мінуту разваліцца. (Колас).
2. Пераноснае значэньне: пра вельмі слабае праяўленне якіх-н. працэсаў, пра стан заняпаду чаго-н.
🔸Ледзь ліпіць аганёк, смольны корч дагарае. (Зарыцкі).
А яшчэ можна сказаць «нады́сь/нагды́сь» (слоўнік Байкова-Некрашэвіча).
НАДО́ЕЧЫ
(прыслоўе)
Размоўнае слова: зусім нядаўна; ня так даўно, днямі.
🔸Надоечы адбылося здарэнне, якое абляцела навадворкі і ўсе навакольныя вёскі. (Кавалёў).
🔸Вечарам.. [Надзя] з дзяўчынай, з якой надоечы пазнаёмілася, прыйшла ў пакой інтэрната. (Галавач).
1️⃣Спачатку разбяромся, чым адрозніваюцца словы «адзенне» і «вопратка»:
🔸Адзенне – сукупнасць прадметаў з тканіны і футра, якія надзяваюць і носяць на сабе.
🔸Вопратка – выключна верхняе адзенне, то бок слова з больш вузкім значэннем.
📍Гэтак, апранаць можна толькі вопратку – верхняе адзенне (куртку, паліто, плашч і г. д.).
📍Усё астатняе (сподняе, кашулю, штаны, спадніцу, сукенку, а таксама шапкі, капелюшы, рукавіцы) нельга апрануць, іх надзяваюць.
📍З улікам таго, што вопратка – гэта ў шырокім сэнсе від адзення, яе таксама можна надзяваць: апрануць паліто, надзець паліто. Такім чынам, любое адзенне мы можам надзець.
2️⃣Цяпер высветлім розніцу паміж словамі «надзяваць» і «адзяваць»:
🔸«Надзяваем» мы штосьці на сябе: надзець кашулю, акуляры і інш.
🔸«Адзяваем» мы кагосьці: дзіця, напрыклад.
3️⃣Яшчэ колькі заўваг:
🔸Абутак мы абуваем ці надзяваем.
🔸Антонімамі да словаў «апрануцца» і «адзецца» з’яўляюцца адпаведна «распрануцца» і «раздзецца».
ПАНЯВÉРКА
(назоўнік жаночы род)
Няпэўны стан, сумненне, нерашучасць.
🔸У гэтым пісьме.. [Ганна] сумысля націскала на сваю трагедыю, на слёзы, на горыч паняверкі і расчаравання. (Чорны).
Дрэвы, пасаджаныя вакол, каля чаго-н. (дарогі, вуліцы, будынка і пад.).
🔸Ад паварота .. [шлях] быў абсаджаны густымі бярозавымі прысадамі. (Мележ).
🔸Вуліц было некалькі, падзеленых на кварталы аднолькавых памераў і ўпрыгожаных строгімі шнурамі прысад. (Паслядовіч).
Як сказаць па-беларуску »ПОТЕРЯТЬ СОЗНАНИЕ»?
🔸Страціць прытомнасць
🔸Самлець
КРАВЕ́Ц
(назоўнік, мужчынскі род)
Спецыяліст па шыццю адзення.
🔸Мясцовы кравец (не той, што абшываў паноў і падпанкаў, а той, што меў справу з простымі людзьмі) не даганяў лішне адзежы да чалавека. (Чорны).
Як сказаць па-беларуску «ДЫШАТЬ НА ЛАДАН»?
🔸Галасок хоць у пясок
🔸У вырай збірацца
🔸Зямлёю пахнуць
ШЫВÓК
(назоўнік, мужчынскі род)
Частка шва, якая знаходзіцца паміж двума праколамі іголкі.
⠀
🔸Цётка Насця, хутка сцелючы шывок за шыўком, заклапочана гаворыць. (Палтаран).
Як сказаць па-беларуску »ДУША НАРАСПАШКУ»?
🔸Душа наросхрыст (нахлашч)
🔸Шчырая душа
🔸Сэрца на далоні
РЭ́ПКА
(назоўнік, жаночы род)
Надкаленная косць.
Я́ЛАВІЧЫНА
(назоўнік, жаночы род)
Мяса каровы як ежа.
🔸Кавалак ялавічыны, што захапілі з сабою, пакідаючы абжытую друкарню на беразе дзікага возера, парэзалі на тонкія скрылікі. (Карпаў).
КУЛЬГА́ЦЬ
(дзеяслоў, незакончанае трыванне)
1. Хадзіць, ісці, нясмела прыступаючы на карацейшую ці балючую нагу.
🔸Андрэйка кульгаў і адставаў, а Коля тое і рабіў, што праз кожную хвіліну спыняўся, каб пачакаць таварыша. (Сіняўскі).
2. Мець карацейшую ці балючую нагу.
🔸[Шолам] з прыроды быў глухаваты.. і кульгаў на правую нагу. (Корбан)
3. Пераноснае значэнне, размоўнае слова: мець значныя недахопы, быць непаўнацэнным у якіх-н. адносінах.
🔸— Зразумейце вы, што ваша тэорыя кульгае… Выпраўце яе, — спачувальна ўхмыльнулася Зося. (Шынклер).
🔸Непакоіла дысцыпліна. Яна, як кажуць, пачала кульгаць. Многія з выхаванцаў, што наступілі ў дзетдом у апошні час, былі хлопцы цёртыя. (Нядзьведскі).
4. Размоўнае слова: дрэнна ведаць які-н. вучэбны прадмет, не паспяваць па якім-н. прадмеце.
🔸Кульгаць па матэматыцы.
🔸У яго фізіка кульгае.
МАХРЫ́
(назоўнік, множны лік)
1. Свабодна звісаючыя ніткі, шнуркі па краях якой-н. тканіны.
🔸У Івана на шыі новы шалік, шэранькі, а ў Куліны — вялікая кашміровая хустка з махрамі. (Гарэцкі).
2. Шматкі, абвіслыя касмылі па краях чаго-н.
🔸Днём яшчэ цёпла, а ночы — волкія, важкія, і ранкамі на бульбоўніку, на траве белыя махры інею. (Мележ).
ПАЗУ́Р
(назоўнік, мужчынскі род)
Абласное слова: кіпцюр; пазногаць.
🔸У адным пакоі.. некалькі.. плакатаў. Пілсудскі з бізуном у руках, Чэмбэрлен з д’ябальскімі пазурамі замест пазногцяў. (Чорны).
ІМБРЫ́ЧАК
(назоўнік, мужчынскі род)
Ну а цяпер трошкі пра неадназначны «імбрычак»:
🔸 Вікіпедыя кажа, што «імбрык» — невялічкая кухонная прылада для запарвання гарбаты ці іншых напояў у гарачай вадзе.
🔸 Паводле моваведа Змітра Саўкі, «імбрык» мае турэцкае паходжанне. Можа выкарыстоўвацца як тое, у чым награваюць ваду (без розніцы, для гарбаты ці кавы).
🔸 У розных слоўніках «імбрычак» гэтаксама мае два значэнні: рас. «чайник» і «заварник».
ДАХ/СТРАХÁ — рас. »крыша»
Тлумачыць Юрась Бушлякоў:
«Пагаворым сёння пра два беларускія словы — ДАХ і СТРАХÁ.
🔸Гаворачы па-беларуску, мы, як правіла, ужываем абодва названыя словы — і спаконвечную нашую «СТРАХУ», і вельмі даўняе пазычанне з нямецкай «ДАХ». У жывой народнай мове крытую саломай страху вясковай хаты могуць назваць і дахам, а, скажам, двухсхільны чарапічны дах камяніцы — страхою. Ніколі не назавуць страхою хіба толькі плоскі дах, прыкладам, дах гарадскога шматпавярховіка.
🔸Нельга не прызнаць, што многія носьбіты беларускай літаратурнай мовы звычайна асацыююць страху толькі з саламяным пакрыццём, называючы кожную інакшую верхнюю частку будынку дахам. Такое вузкае разуменне страхі дыктуюць акадэмічныя расійска-беларускія слоўнікі: чытаем там, што страха — гэта тое, што з саломы або чароту. Іншыя нарматыўныя даведнікі, да прыкладу, тлумачальныя слоўнікі, у большай ступені ўлічваюць факты аўтэнтычнай беларускай мовы, дапускаючы ўжыванне слова страха таксама на абазначэнне даху, крытага, скажам, шыферам або чарапіцаю (дахоўкаю).
Гэтак:
📍У літаратурным маўленні вельмі шырока можна выкарыстоўваць назоўнік дах — называць гэтым словам самыя розныя паводле формы і матэрыялу верхнія часткі будынкаў.
📍Страхою можам назваць няплоскі дах — не толькі вясковае хаты, але і сучаснага катэджу.
Гаворым па-беларуску:
🔸дах гаража, дах палацу,
🔸шыферны дах або шыферная страха,
🔸двухсхільны дах мураванкі або двухсхільная страха мураванкі,
🔸саламяная страха.»
РАЁК
(назоўнік, мужчынскі род)
Вясёлкавая (радужная) абалонка вока.
🔸Але самыя дзіўныя былі Раўбічавы вочы: халодныя, карыя, з такімі пашыранымі зрэнкамі, што райка, здаецца, зусім не было. (Караткевіч).
ПАДБÉЛ
(назоўнік, мужчынскі род)
Лекавая расліна сямейства складанакветных з шырокімі лістамі, пакрытымі спаднізу белымі варсінкамі, і жоўтымі кветкамі.
🔸На рачных абрывах гараць залатыя чародкі падбелу з яшчэ кволымі бязлістымі сцяблінкамі. (Хомчанка).
СУРÓКІ
(назоўнік)
Размоўнае слова: паводле забабонных уяўленняў — няшчасце, хвароба, пашкоджанне, прынесеныя каму-н. нядобрым вокам.