Алесь Бачыла
Матчына Мова
Жывое ў вяках беларускае слова –
Народа душа і народа хвала.
Цябе абзывалі “мужыцкаю мовай”,
А нам жа ты матчынай мовай была.
“У роднай мовы роднае крэнне” – пад такім дэвізам пройшоў беларускі чацвер ў ДУА “Сярэдняя школа №4”. Дзясятага лютага для навучэнцаў 5 класа было праведзена пазакласнае мерапрыемства з мэтай папулярызацыі беларускай мовы і падтрымкі зацікаўленасці вучэбным прадметам. Удзельнікі мерыпрыемства з замілаванасцю і захапленнем прынялі ўдзел у гульне-віктарыне.
Падчас гульні вучні аднаўлялі ўзоры-сімвалы продкаў, разгадвалі крыжаванкі, збіралі “рассыпаныя прыказкі”, рашалі лінгвістычныя задачы і моўныя прапорцыі, спрабавалі па-свойму заканчваць сказы. А конкурсы “Пытанні-жарты” і “Шыфравальшчыкі” зрабілі на ўдзельнікаў вялікае ўражанне аб прыгажосці гучання роднага беларускага слова.
Усе заданні былі накіраваны на развіццё творчых здольнасцей, выхаванню любові і павагі да роднай мовы. Вучні прыйші да адзінай думкі: беларуская мова мілагучная і яскравая, на ёй можна выказацца поўна, дасканала і зразумела. Без сучаснасці не будзе будучыні, а маладое пакаленне і ёсць будучыня!
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Н.А. Ерашова