Педагог — гэта не прафесія, гэта стыль жыцця. Гэта пацвярджаецца тым настроем, які быў створаны арганізатарамі і ўдзельнікамі свята маладых педагогаў «Прызванне — педагог».
Мерапрыемства адбылося 6 кастрычніка 2016 г. у дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа № 33 г. Магілёва». На конкурсе панавала атмасфера творчага пошуку, перадавых педагагічных ідэй.
Дванаццаць маладых таленавітых педагогаў праявілі сябе не толькi як настаўнікі і выхавацелі, але і цікавыя і крэатыўныя людзі: артысты, мастакі, спевакі, танцоры.
Нашу школу прадстаўляў малады настаўнік беларускай мовы і літаратуры Грышанава Т.В. Сваім выступленнем Таццяна Вітальеўна натхніла на вывучэнне беларускай мовы гледачоў, членаў журы і ўдзельнікаў. Малады настаўнік прадэманстравала валоданне сучаснымі педагагічнымі тэхналогіямі, уменне зацікавіць, прыцягнула ўвагу да неабходнасці вывучаць традыцыі і культурную спадчыну беларускага народа.
Вялікі дзякуй арганізатарам мерапрыемства, якія далі маладым педагогам магчымасць праявіць свае таленты.
Жадаем усім удзельнікам мерапрыемства далейшых поспехаў на творчым шляху.
изображения не найдены
Настаўнікі дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 4 г. Магілёва”
Сюркіна Н.М., Лаута С.Л.