1 снежня на базе нацыянальнага інстытута адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь адбыўся семінар “Беларускі літаратурны працэс пачатку XXI стагоддзя: падзеі, з’явы, постаці”, у якім прыняла ўдзел настаўнік беларускай мовы і літаратуры дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №4 г. Магілёва” Сюркіна Наталля Міхайлаўна.
На семінары разглядалася шмат пытанняў, звязаных з сучаснай беларускай літаратурай. Арганізатары семінара аказалі метадычную дапамогу настаўнікам па розных пытаннях выкладання сучаснай беларускай літаратуры. Кожны ўдзельнік семінара атрымаў сертыфікат удзельніка. Хочацца выказаць вялікую ўдзячнасць арганізатарам семінара за цікавую і змястоўную бяседу.
изображения не найдены
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры
дзяржаўнай установы адукацыі
“Сярэдняя школа №4 г. Магілёва”
Сюркіна Наталля Міхайлаўна