У рамках правядзення «беларуских чацвяргоў» прайшлі пазнаваўчыя перапынкі «Не маўчы па-беларуску».
Вучні з задавальненнем адгадвалі загадкі, рашалі рэбусы, шарады, крыжаванкі на беларускай мове. Дадзенае мерапрыемства садзейнічала павышэнню цікавасці да вывучэння роднай мовы, узбагаціла слоўнікавы запас вучняў, дазволіла правесці вольны час з карысцю і весела. Вучні 11 і 10 класаў дапамагалі настаўнікам падрыхтаваць цікавыя матэрыялы і правесці гэтыя незвычайныя перапынкі.
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №4 г. Магілёва»
Сюркіна Н.М.