29 лістапада 2023 года ў дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа 4 г.Магілева» для вучняў 5-6 класаў урок любові да роднай мовы правёў член Саюза пісьменнікаў Беларусі, празаік, публіцыст Віктар Іванавіч Арцем’еў. Падчас творчай сустрэчы Віктар Іванавіч падкрэсліў, што патрэбна стварыць моду на беларускую мову, таму што наша нацыя хворая на беларускую мову. Пісьменнік прачытаў свае творы, прысвечаныя роднай мове. Віктар Іванавіч пажадаў вучням шанаваць сваіх бацькоў і родную мову, любіць горад, у якім нарадзіліся, берагчы сваю Бацькаўшчыну. Вучні атрымалі цікавы вопыт сустрэчы з сапраўдным пісьменнікам. Спадзяемся, што гэта сустрэча запомніцца дзецям надоўга.
Опубликовано Ноябрь 30, 2023 school4