Нашы вучні вярнуліся пасля канікул да заняткаў. З нецяпрлівасцю чакалі традыцыйны для нашай школы “ беларускі чацвер”, бо сумавалі па роднай мове. Дзеці слухалі на перапынках народныя песні, віталіся на роднай мове.
А вучні 9 класа прынялі ўдзел у гульні “ Хто жадае стаць выдатнікам”. Дзякуючы гульні вучні паглыбілі веды па мове і літаратуры, пашырылі кругагляд, даведаліся шмат цікавага з гісторыі свайго народа, яго спадчыны.
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Грышанава Т.В.