Францыск Скарына

У рамках папулярызацыі беларускай мовы вучні 10 класа дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 4 г. Магілёва» падрыхтавалі і правялі вусны часопіс «Першадрукар Францыск Скарына» для вучняў 5-6 класаў.

Ураджэнец старажытнага Полацка, выдатны філосаф, асветнік, гуманіст, пісьменнік, вучоны эпохі Адраджэння Францыск Скарына ўвайшоў у гісторыю як «бацька» ўсходнееўрапейскага кнігавыдання: менавіта ён у 1517 годзе ўпершыню выдаў Біблію на старабеларускай мове. Мерапрыемства садзейнічала развіццю пачуцця гонару за свой народ і гісторыю. Вучаніцы 10 класа дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 4 г. Магілёва» Зямлінская Паліна, Цівунова Ліліяна. (февраль)

Комментирование и размещение ссылок запрещено.

Обсуждение закрыто.