Кніга — лепшы сябар! Так лічаць вучні нашай школы. У адзін з беларускіх чацвяргоў вучні 9 класаў правялі у школьнай бібліятэцы конкурс «Пазнай кнігу».
У займальнай форме дзеці пашырылі свой слоўнікавы запас, а таксама веды пра біяграфіі беларускіх пісьменнікаў і паэтаў. Такія мерапрыемствы абуджаюць цікавасць да чытання, выхоўваюць павагу да роднага слова, развіваюць эстэтычны густ.
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА «Сярэдняя школа № 4 г. Магілёва» Сюркіна Н.М.