Нашы беларускія «чацвяргі»

Вельмі багатую духоўную спадчыну продкі перадалі нам. Спасцігнуць іх мудрасць і вопыт можна вывучаючы родную мову. Мілагучная, багатая, жывая беларуская мова заслугоўвае таго, каб яе любілі і на ей размаўлялі.

Я ўдзячна лёсу за тое, што стала настаўнікам беларускай мовы і літаратуры. Гэта дае магчымасць передаць маю любоў і павагу да роднай мовы маім вучням.

Кожную раніцу я спяшаюся ў школу, каб дапамагчы дзецям усвядоміць унікальнасць і багацце мовы, а праз яе — багацце культурнай спадчыны і гісторыі беларускага народа.

Ідэя правядзення кожны чацверг Дня беларускай мовы была ўспрыняты мной з радасцю і энтузіязмам. Гэта дае магчымасць рэалізаваць мае творчыя планы і задумкі, накіраваныя на тое, каб сучасная моладзь загаварыла на роднай беларускай мове. Каб гэтыя мерапрыемствы выклікалі зацікаўленасць я супрацоўнічаю з іншымі арганізацыямі (музеі, бібліятэкі, таварыства беларускай мовы імя. Ф. Скарыны) ў цікавымі людзьмі.

Менавіта таму нашы «чацвяргі» праходзяць весела, цікава, пазнавальна.

Настаўнік дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 4
г. Магілёва” Грышанава Т.В.

Комментирование и размещение ссылок запрещено.

Обсуждение закрыто.