Іван Шамякін

У рамках папулярызацыі беларускай мовы ў дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа №4 г. Магілёва»прайшла літаратурная гасцёўня, прысвечаная Івану Шаямкіну.

Іван Пятровіч Шамякін (30.01.1921–14.10.2004) – прызнаны майстар слова, народны пісьменнік Беларусі.I. Шамякін уздымаў найважнейшыя сацыяльныя і маральна-этычныя праблемы, актуальныя пытанні, якія хвалявалі грамадства. Яго творы прасякнуты пафасам сцвярджэння маральных каштоўнасцей. У іх гарманічна спалучаюцца дынамічнае развіццё сюжэта, філасофскі аналіз жыццёвых праблем і глыбокае пранікненне ў псіхалогію чалавека. Літаратурная дзейнасць пісьменніка атрымала прызнанне не толькі ў Беларусі, але і далека за межамі нашай краіны. Многія яго творы перакладзены на розныя мовы свету. Па некаторых з іх зняты кінафільмы, пастаўлены тэатральныя спектаклі.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 4 г. Магілёва » Грышанава Т.В. 

Комментирование и размещение ссылок запрещено.

Обсуждение закрыто.