У рамках беларускіх чацвяргоў вучні 5-х класаў прынялі ўдзел у віктарыне «Смачна есці». Вучні даведаліся, што беларуская нацыянальная кухня існуе ўжо шмат стагоддзяў.
На яе ўплывалі гістарычныя падзеі, геаграфічнае становішча і ўмовы надвор’я. Актыўнае вядзенне сельскай гаспадаркі спрыяла выкарыстанню разнастайнай гародніны пры падрыхтоўцы нацыянальных страў. У асноўным, у беларускай кухні заўсёды выкарыстоўваліся мясцовыя прадукты. Вучні пазнаёміліся з традыцыйнымі рэцэптамі беларускай кухні.
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 4 г. Магілёва » Грышанава Т.В.