Конкурс чытальнікаў

23 студзеня ў рамках правядзення тыдня гуманітарных дысцыплін адбыўся конкурс юных чытальнікаў «Ад прадзедаў спакон вякоў мне засталася спадчына».


Пачаў мерапрыемства вучань нашай школы Гарбацюк Павел, які прачытаў свае ўласныя вершы. Выступленне Паўла дапамагло многім удзельнікам перамагчы сваё хваляванне і выступіць перад аўдыторыяй. 22 хлопчыкі і дзяўчынкі 5-10 класаў дэкламавалі вершы, урыўкі з празаічных твораў класікаў беларускай і рускай літаратуры. Вельмі шчыра і пранікнёна гучалі словы пра лёс Радзімы ў гады Вялікай Айчыннай вайны, пра родную мову, сэрца маці. Уразілі слухачоў і жартоўныя вершы і ўрыўкі.
Спадзяемся, што мерапрыемства натхніла многіх вучняў не толькі на чытанне, але і на стварэнне сваіх уласных твораў.

Настаўнікі беларускай мовы Грышанава Т.В., Сюркіна Н.М.,

настаўнік рускай мовы Лаута С.Л.

изображения не найдены

Комментирование и размещение ссылок запрещено.

Обсуждение закрыто.