85 год Янке Сіпакову

Мерапрыемства, прысвечанае 85-годдзю з Дня нараджэння Янкі Сіпакова падрыхтавалі і правялі вучні 10-11 класаў з паглыбленым вывучэннем беларускай мовы.

Янка (Іван Данілавіч) Сіпакоў (15 студзеня 1936, в. Зубрэвічы, Аршанскі раён Віцебскай вобл. — 10 сакавіка 2011, Мінск) — беларускі пісьменнік, перакладчык. Творчую дзейнасць Янка Сіпакоў пачаў як паэт. Свой першы верш надрукаваў у 1953 у аршанскай раённай газеце «Ленінскі прызыў», а ў 1960 выйшаў яго першы паэтычны зборнік «Сонечны дождж». Лірыка Я. Сіпакова вызначаецца душэўнасцю, яна глыбока засяроджана на ўнутраным духоўным свеце чалавека. Адну з самых лірычных форм паэзіі — санет — паэт выкарыстаў для стварэння цыкла «Жанчына». Тэмы адказнасці чалавека за будучае планеты, чысціні і прыгажосці чалавечых узаемаадносін знайшлі адлюстраванне ў гэтым вянку санетаў.Як празаік Янка Сіпакоў пачаў сваю творчасць з нарысаў «Акно, расчыненае ў зіму», «Па зялёную маланку», «Там, дзе Сібір», «Даверлівая зямля». У 1971 яны склалі асобную кнігу «Па зялёную маланку». Пасля былі кнігі прозы «Крыло цішыні», якая мела падзагаловак «Кніга вёскі» (1976), «Жанчына сярод мужчын» (1980), «Усе мы з хат» (1982), «Спадзяванне на радасць» (1983), «Пяць струн» (1984), «Сад людзей» (1985), «Журба ў стылі рэтра» (1990).

Вучаніца 11 класа дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 4 г. Магілёва» Пятроўская Лізавета.

Комментирование и размещение ссылок запрещено.

Обсуждение закрыто.