У рамках папулярызацыі беларускай мовы ў дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа №4 г. Магілёва»прайшла віктарына » Беларускія прыказкі і прымаўкі», у якой узялі ўдзел вучні 5 «А» класа.
Падчас мерапрыемства яны не толькі пазнаёміліся з беларускімі прыказкамі і прымаўкамі, але і вучыліся перакладаць з рускай мовы на беларускую прыказкі і прымаўкі або шукаць беларускамоўны адпаведнік. Адбылося спаборніцтва на званне «Самы лепшы знаўца беларускіх прыказак».
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 4 г. Магілёва » Сюркіна Н.М.