У Беларусі стартаваў рэспубліканскі праект  «Кожная пятніца – роднае, сваё», ініцыяваны Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь пры падтрымцы Белтэлерадыёкампаніі і іншых зацікаўленых арганізацый. Яго мэта-фарміраванне культуры ўсвядомленага спажывання, папулярызацыя айчынных тавараў, беларускай кухні, мовы і традыцый.

            Праект прапануе просты і зразумелы фармат удзелу: кожную пятніцу рабіць выбар на карысць роднага і свайго-у пакупках, звычках і паўсядзённых дробязях. У рамках праекта па пятніцах прапануецца: насіць вопратку і абутак беларускіх вытворцаў; гатаваць з мясцовых прадуктаў; слухаць і трансляваць беларускую музыку; чытаць і размаўляць на беларускай мове; падтрымліваць айчынныя тавары і ініцыятывы. Гэта больш, чым акцыя або флэшмоб. Гэта выбар, які робяць тысячы людзей па ўсёй краіне, падтрымліваючы нацыянальных вытворцаў і ўмацоўваючы павагу да сваёй культуры.

          Дзяліцеся і натхняйцеся! Удзельнікаў праекта запрашаюць дзяліцца сваім вопытам і пятнічнымі знаходкамі ў сацыяльных сетках з хэштэгамі
#ДеньРодногоСвоего і  #ДзеньРоднагаСвайго. Кожная пятніца можа стаць сваёй-роднай і усвядомленай. Маленькія дзеянні сапраўды маюць вялікую сілу. 

Прокрутить вверх
Согласие на использование файлов cookie
Этот веб-сайт использует файлы cookie или аналогичные технологии для улучшения вашего просмотра и предоставления персонализированных рекомендаций. Продолжая использовать наш веб-сайт, вы соглашаетесь с нашей Политикой конфиденциальности.
Принять
Политика конфиденциальности