4 верасня 2026 года ў рамках духоўна-асветніцкай экспедыцыі «Дарога да Святыняў» у ДУА «Сярэдняя школа №4 г. Магілёва імя І.С. Лазарэнкі» прайшоў Урок беларускага пісьменства!
Свята роднага слова аб’яднала вучняў у імкненні даведацца больш пра багатую культурную спадчыну нашай Бацькаўшчыны.
Як прайшоў гэты насычаны дзень?
Гісторыя і вытокі: рабяты пазнаёміліся з асноўнымі этапамі развіцця беларускага друкаванага слова і славутымі асветнікамі нашай зямлі.
Духоўныя каштоўнасці: вучні разважалі пра вялікае значэнне кнігі ў жыцці чалавека, пра захаванне мовы, мудрасці і гістарычнай памяці прадедаў. ️
Інтрактыўная гульня: хлопчыкі і дзяўчынкі з вялікім азартам прынялі ўдзел у захапляльнай тэматычнай гульні, дзе змаглі праявіць сваю эрудыцыю і веды.
Урок прайшоў у вельмі цёплай, натхняльнай атмасферы і пакінуў у сэрцах школьнікаў гонар за родную культуру!
Шануйма сваё, паважайма родную мову і беражліва захоўваййма нашы духоўныя святыні!


