Штогод у першую нядзелю верасня Беларусь адзначае Дзень беларускага пісьменства — свята роднага слова, духоўнасці і багатай спадчыны. У гэтым годзе эстафету свята прынялі госці і жыхары г. Касцюковічы! ️
Напярэдадні гэтай даты для вучняў 5–7 класаў ГУО «Сярэдняя школа №4 г. Магілёва ім. І.С. Лазарэнкі» прайшло захапляльнае асветніцкае мерапрыемства.
Што чакала хлопчыкаў і дзяўчынак?
Падарожжа ў мінулае: узнавілі ў памяці вялікія імёны нашай культуры — Францыска Скарыны, Ефрасінні Полацкай, Кірылы Тураўскага;
Цікавая віктарына: рабяты з азартам адказвалі на пытанні, дэманструючы выдатныя веды пра гісторыю кнігадрукавання;
Культурная спадчына: паглыбілі веды пра помнікі пісьменства і выдатных дзеячаў Беларусі. ️
Шануйма роднае слова, захавайма сваю гісторыю і пишайемся нашай культурай!


