У Беларусі стартаваў рэспубліканскі праект «Кожная пятніца – роднае, сваё», ініцыяваны Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь пры падтрымцы Белтэлерадыёкампаніі і іншых зацікаўленых арганізацый. Яго мэта-фарміраванне культуры ўсвядомленага спажывання, папулярызацыя айчынных тавараў, беларускай кухні, мовы і традыцый.
Праект прапануе просты і зразумелы фармат удзелу: кожную пятніцу рабіць выбар на карысць роднага і свайго-у пакупках, звычках і паўсядзённых дробязях. У рамках праекта па пятніцах прапануецца: насіць вопратку і абутак беларускіх вытворцаў; гатаваць з мясцовых прадуктаў; слухаць і трансляваць беларускую музыку; чытаць і размаўляць на беларускай мове; падтрымліваць айчынныя тавары і ініцыятывы. Гэта больш, чым акцыя або флэшмоб. Гэта выбар, які робяць тысячы людзей па ўсёй краіне, падтрымліваючы нацыянальных вытворцаў і ўмацоўваючы павагу да сваёй культуры.
Дзяліцеся і натхняйцеся! Удзельнікаў праекта запрашаюць дзяліцца сваім вопытам і пятнічнымі знаходкамі ў сацыяльных сетках з хэштэгамі
#ДеньРодногоСвоего і #ДзеньРоднагаСвайго. Кожная пятніца можа стаць сваёй-роднай і усвядомленай. Маленькія дзеянні сапраўды маюць вялікую сілу.
